Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 кастрычніка 2018, 14:55

Беларусь і Чарнагорыя плануюць спрасціць узаемныя паездкі грамадзян

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Чарнагорыя плануюць спрасціць узаемныя паездкі грамадзян. На гэта накіраваны адпаведны ўказ нумар 413 "Аб заключэнні міжнароднага дагавора", які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

З 2009 года паміж Беларуссю і Чарнагорыяй дзейнічае міжурадавае пагадненне, якое прадугледжвае бязвізавы ўезд, выезд і знаходжанне грамадзян аднаго боку на тэрыторыі іншага тэрмінам да 30 дзён. Наспела неабходнасць актуалізацыі палажэнняў гэтага пагаднення ў мэтах спрашчэння ўзаемных паездак грамадзян. Прадугледжваецца адмова ад афармлення дакументаў, якія пацвярджаюць мэту такіх паездак (турыстычнага ваўчара, запрашэння, меддаведкі).

Заключыць пагадненне аб унясенні змяненняў у дзеючае пагадненне плануецца шляхам абмену нотамі. Указам адобраны адпаведны дакумент беларускага боку. Міністэрству замежных спраў даручана ажыццявіць неабходныя працэдуры па заключэнні пагаднення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі