Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 жніўня 2017, 11:41

Беларусь і Афганістан павінны перайсці ад размоў да канкрэтнага супрацоўніцтва - Лукашэнка

16 жніўня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Афганістан павінны перайсці ад пажаданняў і размоў да выбудоўвання канкрэтнага супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком выканаўчай улады Афганістана Абдулой Абдулой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт заўважыў, што адносіны Савецкага Саюза з Афганістанам былі няпростыя - так склалася гісторыя. Беларусь як адна з былых рэспублік СССР таксама нясе адказнасць за падзеі, якія адбываліся ў тыя часы.

"Гэта адказнасць не толькі на Савецкім Саюзе. У большай ступені гэта адказнасць і іншых краін, вы іх добра ведаеце. Я не прыхільнік таго, каб забываць гісторыю, але і перажываць пастаянна з-за тых працэсаў, якія адбываліся, напэўна, будзе няправільна. Трэба выбудоўваць адносіны, трэба рабіць усё, каб у будучым нашы адносіны былі цудоўнымі і каб нам не было сорамна глядзець адзін аднаму ў вочы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У сувязі з гэтым я хачу вас як кіраўніка выканаўчай улады запэўніць, што наш урад будзе рабіць усё для таго, каб выбудаваць фундамент нашых адносін, умацаваць, напоўніць іх канкрэтным зместам, перайсці ад пажаданняў, размоў да канкрэтнага супрацоўніцтва. Мы да гэтага гатовы".

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Беларусь гатова развіваць узаемадзеянне па ўсіх напрамках, якія могуць быць цікавыя Афганістану. "Можам гэта зрабіць з удзелам трэціх краін. Скажу шчыра: мы вельмі часта, сустракаючыся з Прэзідэнтам Туркменістана, абмяркоўвалі тэму Афганістана і напрамкі сумеснага супрацоўніцтва. Я прасіў яго, каб ён дапамог мне ўстанавіць адносіны з кіраўніцтвам Афганістана, каб мы зрушыліся з мёртвай кропкі, - адзначыў беларускі лідар. - Таму будзьце ўпэўнены, што ваш візіт будзе напоўнены канкрэтнымі мерапрыемствамі. Усё, што вы пажадаеце, мы вам пакажам, раскажам. Калі мы будзем здольныя дапамагчы нашаму дружалюбнаму афганскаму народу ў аднаўленні гаспадаркі, яе развіцці, думаю, мы гэта зробім".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што беларускі бок раней праводзіў перагаворы з высокімі службовымі асобамі Афганістана. "Тым не менш я ўпэўнены, што гэты ваш візіт адкрые новую старонку супрацоўніцтва нашых дзяржаў", - заявіў ён.

Прэзідэнт таксама павіншаваў прэм'ер-міністра Афганістана з надыходзячым нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.-0-

Ад машынабудавання да карысных выкапняў - Беларусь і Афганістан абмяркоўваюць напрамкі супрацоўніцтваАд машынабудавання да карысных выкапняў - Беларусь і Афганістан абмяркоўваюць напрамкі супрацоўніцтва
У час перагавораў было адзначана, што найбольш перспектыўнымі з'яўляюцца такія сферы ўзаемадзеяння, як машына- і станкабудаванне, нафтахімія, нафтаперапрацоўка, сельская гаспадарка, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, падрыхтоўка кадраў і ахова здароўя.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі