Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 верасня 2018, 12:07

Беларусь гатова да дыялогу і актыўнага ўдзелу ў мірных праектах па даследаванні космасу - Лукашэнка

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў пацвердзіў гатоўнасць краіны да дыялогу і актыўнага ўдзелу ў мірных праграмах і праектах па даследаванні космасу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, што менавіта разам, у цесным супрацоўніцтве, мы наблізімся да новых значных вех асваення Сусвету. Толькі ў інтарэсах усяго свету, давяраючы адзін аднаму, мы павінны будаваць нашу касмічную будучыню. Беларусь гатова да дыялогу і актыўнага ўдзелу ў мірных праграмах і праектах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў важнасць накіравання ўсіх дасягненняў і набытых у касмічнай галіне ведаў на карысць людзей: на вырашэнне праблем экалогіі, папярэджанне надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, на забеспячэнне харчовай бяспекі і рацыянальнага землекарыстання, на захаванне прыродных рэсурсаў і біялагічнай разнастайнасці, на вывучэнне незямной прасторы выключна ў мірных мэтах.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што трэба вырашыць шмат задач далейшага асваення космасу. На парадку дня - новыя палёты чалавека на Месяц, пілатаванне караблёў на Марс, пошук і даследаванне іншых прыдатных для жыцця планет.

"Каму як не вам, удзельнікам касмічных экспедыцый, ведаць, што толькі з лініі арбіты можна ўбачыць, якая маленькая наша планета ў маштабах Сусвету. Толькі зірнуўшы ў ілюмінатар, можна ўсвядоміць, што яна наш агульны дом, клопат аб якім - на плячах усёй сучаснай цывілізацыі, кожнага чалавека. Там, на вышыні соцень кіламетраў, асабліва зразумела, што мы ўсе дзеці Зямлі, адна сям'я, і мы ўсе ў адказе за будучыню гэтага лапіка Сусвету", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі