Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2018, 16:15

Беларусь дапаможа Малдове з падрыхтоўкай інжынераў для прадпрыемстваў

19 красавіка, Кішынёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова абучыць у сябе для Малдовы высакакласных спецыялістаў для прамысловых прадпрыемстваў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам па выніках перагавораў з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самы важны праект, які мы хацелі б рэалізаваць з малдаўскім кіраўніцтвам, - гэта падрыхтоўка спецыялістаў для Малдовы. Усё добра: аўтобусы збяром, паглыбім лакалізацыю тут. Але, калі не будзе людзей, якія ўмеюць вырабляць і эксплуатаваць гэту тэхніку, будзе бяда", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што такія прапановы Беларусь агучвае толькі сваім сябрам, паколькі рэалізаваць іх затратна, а асаблівасцямі падрыхтоўкі кадраў і тэхналогіямі не прынята раскідвацца. "Мы можам вельмі хутка, на працягу некалькіх месяцаў у Мінску рыхтаваць для вас інжынераў. Яны вернуцца да вас майстрамі і будуць збіраць аўтобусы, ажыццяўляць лакалізацыю іншых прадпрыемстваў і паралельна вучыць іншых", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

З просьбай да беларускага боку аб падрыхтоўцы кадраў па тэхналагічных спецыяльнасцях звярнуўся Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон. "Мы гатовы вам як сваім блізкім людзям, братам, дапамагчы падрыхтаваць людзей па асноўных напрамках", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Бакі дэталёва прапрацуюць гэтыя пытанні, адпаведныя даручэнні дадзены ўрадам і профільным ведамствам абедзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі