Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 красавіка 2019, 09:40

Беларусь арганізуе аздараўленне і спартыўныя зборы для 458 дзяцей з Сірыі

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзервовы фонд Прэзідэнта Беларусі выдзеліць сродкі на адпачынак і аздараўленне 415 дзяцей з Сірыі ў маі-чэрвені 2019 года ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Праграма знаходжання прадугледжвае аказанне дзецям санаторна-аздараўленчых паслуг на базе лагера, правядзенне экскурсійна-культурных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў у Мінску і рэгіёнах краіны.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне аб выдзяленні сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі на арганізацыю для 43 дзяцей-спартсменаў з Сірыі сумесных вучэбна-трэніровачных збораў на базе Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву ў красавіку 2019 года. Праграма іх знаходжання ў тым ліку прадугледжвае правядзенне спартыўна-аздараўленчых і экскурсійна-культурных мерапрыемстваў у гарадах Беларусі.

Запрашэнне дзяцей з Сірыі накіравана на рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей па далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі ў гуманітарнай сферы, а таксама ўмацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі ў свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі