Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лютага 2018, 12:39

БелАЭС можа стаць агульным здабыткам краін рэгіёна - Лукашэнка

8 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларуская атамная станцыя можа стаць агульным здабыткам краін рэгіёна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта станцыя беларуская. Мы ідзём да глабалізацыі, межы ўсё больш сціраюцца. Настане час, калі гэта будзе здабытак агульны - Беларусі і Латвіі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў латвійскаму боку за тое, што ён не крытыкуе Беларусь за будаўніцтва ўласнай атамнай станцыі. На думку Прэзідэнта, яна прынясе карысць не толькі цяперашняму, але і будучым пакаленням.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сваю АЭС таксама хоча ўзвесці Польшча, аднак супраць гэтага ніхто не выступае. "Мы станцыю ўсё роўна пабудуем. Мы ж яе будуем на прынцыпах міжнароднага права. І я часта кажу: давайце будзем разам думаць, як яе выкарыстоўваць", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт лічыць магчымым прыцягнуць да работы на БелАЭС спецыялістаў з Літвы, якія раней былі задзейнічаны на Ігналінскай атамнай станцыі, аднак страцілі работу пасля закрыцця аб'екта. "Мы гэтага не баімся, хоць гэта вельмі сур'ёзны аб'ект", - канстатаваў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь зацікаўлена ў бяспецы сваёй атамнай станцыі больш, чым іншыя дзяржавы. "Мы нясём за гэта адказнасць. Чамусьці ўсюды будуюць станцыі, і ніхто асабліва не абураецца. І Расія будуе мноства гэтых станцый і блокаў па ўсім свеце. Таму мы яе пабудуем, і нам з гэтага трэба атрымліваць узаемныя выгады", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі