Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2019, 12:46

БДЭУ і Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію ўзначаляць новыя рэктары

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне рэктараў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вячаслаў Шуцілін, які цяпер працуе першым прарэктарам БДЭУ, стане рэктарам гэтай вышэйшай навучальнай установы.

Кіраваць Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміяй будзе Віталь Веліканаў. Да гэтага часу ён быў прарэктарам па выхаваўчай рабоце Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі