Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 красавіка 2013, 17:04

Банк развіцця Беларусі закупіць школьныя аўтобусы для вёскі, вадзіць якія будуць выключна жанчыны

8 красавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі закупіць школьныя аўтобусы для вёскі, вадзіць якія будуць выключна жанчыны. Аб гэтым ішла размова 8 красавіка ў час даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку старшыні праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргея Румаса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў Банку развіцця ўзяць да выканання праект "Школьны аўтобус", які прадугледжвае на працягу пяці гадоў поўнае вырашэнне праблемы з забеспячэннем сельскіх населеных пунктаў транспартам для падвозу дзяцей у школу і назад.

Ужо ў гэтым годзе банк прафінансуе куплю 60 аўтобусаў - па 10 для кожнай вобласці. Паводле слоў Сяргея Румаса, Банк развіцця падыдзе да гэтага пытання комплексна, арганізаваўшы таксама курсы вадзіцеляў гэтых аўтобусаў. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову, каб вадзіцелямі ў гэтым праекце былі выключна жанчыны, паколькі праблемы жаночай занятасці ў вёсцы стаяць асабліва востра, і, акрамя таго, жанчыны як вадзіцелі больш асцярожныя за мужчын, што вельмі важна пры перавозцы дзяцей.

Плануецца, што ўжо да канца года жоўтыя аўтобусы вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода будуць дастаўляць сельскіх дзяцей з невялікіх населеных пунктаў у аграгарадкі, дзе ёсць школы.

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што рэалізацыяй сацыяльных праектаў павінна займацца кожная буйная арганізацыя ў Беларусі, не толькі банкі.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі