Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 сакавіка 2018, 17:36

Асабовы склад унутраных войскаў надзейна стаіць на варце канстытуцыйнага ладу - Лукашэнка

16 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Асабовы склад унутраных войскаў надзейна стаіць на варце канстытуцыйнага ладу. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні ваеннаслужачым і ветэранам са 100-годдзем з дня ўтварэння ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў. Віншаванне было зачытана сёння на ўрачыстым сходзе з нагоды юбілею, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Войскі, сфарміраваныя як дзяржаўная ваенная арганізацыя, прызначаная для абароны грамадства і дзяржавы, заўсёды добрасумленна выконвалі свой воінскі абавязак, з'яўляючыся гарантам стваральнага развіцця краіны, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння гэта зладжаны, высокамабільны ваенны арганізм, які вырашае ў мірны час унікальныя па спецыфіцы і складанасці службова-баявыя задачы. Асабовы склад надзейна стаіць на варце канстытуцыйнага ладу, уносячы свой уклад у захаванне спакою ў Рэспубліцы Беларусь".

Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам за тое, што яны не страчваюць сувязь са сваімі падраздзяленнямі, таварышамі па баявым братэрстве, займаюцца патрыятычным выхаваннем моладзі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усяму асабоваму складу ўнутраных войскаў моцнага здароўя, шчасця, новых здзяйсненняў у высакароднай справе служэння Айчыне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі