Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 мая 2018, 18:53

Арганізацыйныя меры па рэканструкцыі моста пад Жыткавічамі замацаваны ва ўказе Прэзідэнта

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 мая падпісаў указ нумар 150 "Аб рэканструкцыі моста". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжваюцца арганізацыйныя меры па забеспячэнні рэканструкцыі моста праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, якія дазваляюць завяршыць работы ў 2018 годзе.

Генеральнай праектнай арганізацыяй вызначана дзяржаўнае прадпрыемства "Белгіпрадар", генеральнай падраднай арганізацыяй па выкананні будаўніча-мантажных работ - ААТ "Мастабуд". Прадпрыемства "БелдарНДІ" стала арганізацыяй, якая ажыццяўляе навукова-тэхнічнае суправаджэнне праекта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі