Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 ліпеня 2018, 19:47

Аптымізавана дзейнасць ваенных прадстаўніцтваў Міністэрства абароны Беларусі

10 ліпеля, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мэтах аптымізацыі дзейнасці ваенных прадстаўніцтваў Міністэрства абароны створана дзяржаўная ўстанова "Упраўленне ваенных прадстаўніцтваў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь". Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Устаноўлена, што ўстанова з'яўляецца дзяржаўнай бюджэтнай арганізацыяй, падпарадкаванай Міністэрству абароны. Асноўнай яго задачай вызначана ажыццяўленне тэхнічнага кантролю і прыёмкі ўзбраення, ваеннай тэхнікі і ваенна-тэхнічнай маёмасці.

Структура і колькасць установы вызначаюцца Міністэрствам абароны ў межах колькасці Узброеных Сіл.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі