Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 чэрвеня 2014, 13:57

Ананіч назначана міністрам інфармацыі Беларусі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Лілію Ананіч міністрам інфармацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ананіч Лілія Станіславаўна нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Леванова Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. У 1982 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2000 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1982-1984 гадах працавала фотакарэспандэнтам мінскай раённай газеты "Шлях камунiзму". У 1984-1992 гадах - рэдактар, старшы рэдактар Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі (г.Мінск), у 1992-1996 гадах - рэдактар, галоўны спецыяліст, намеснік начальніка ўпраўлення сродкаў масавай інфармацыі Міністэрства культуры і друку Беларусі. У 1996-2001 гадах была намеснікам начальніка, начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта Беларусі па друку. У 2001-2003 гадах - намеснік міністра інфармацыі Беларусі, з 2003 года - першы намеснік міністра інфармацыі.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі