Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 лістапада 2017, 09:03

Аляксандр Барсукоў назначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Барсукоў вызвалены ад пасады начальніка ГУУС Мінскага гарвыканкама і назначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ нумар 400 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Яшчэ адным указам кіраўнік дзяржавы вызваліў Віктара Дубаўца ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка Дэпартамента фінансаў і тылу са звальненнем са службы ў органах унутраных спраў у запас у сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў. Ён назначаны начальнікам Дэпартамента фінансаў і тылу МУС.

Прэзідэнт таксама вызваліў Аляксандра Кобрусева ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні са звальненнем са службы ў органах унутраных спраў у запас у сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі