Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 19:20

Агенцтва па садзейнічанні экспарту будзе створана на базе Банка развіцця Беларусі

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва па садзейнічанні экспарту будзе створана на базе Банка развіцця Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Для кардынальнага спрашчэння і аблягчэння працэдуры экспартнага крэдытавання ў краіне на базе Банка развіцця будзе створана спецыялізаванае агенцтва па садзейнічанні экспарту, працуючае па прынцыпе аднаго акна, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі мы хочам паспяхова канкурыраваць, неабходны комплекс мер садзейнічання нацыянальным экспарцёрам. Гэтаму паслужыць Нацыянальная праграма падтрымкі і развіцця экспарту Беларусі на 2016-2020 гады", - дадаў Прэзідэнт. У Беларусі будуць створаны спецыялізаваныя агенцтвы па пашырэнні экспарту, што ажыццяўляецца суб'ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, наладжаны ўдзел бізнес-супольнасці ў фарміраванні знешнеэканамічнай палітыкі. У краіне ўдасканаляць нацыянальную сістэму экспартнага фінансавання. Пачне працаваць адзіны партал знешнегандлёвай дзейнасці.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, спатрэбіцца больш эфектыўная работа дыпламатычнага корпуса, спецыялістаў у галіне знешнегандлёвай дзейнасці, нараўне з кіраўнікамі прадпрыемстваў і галін адказнасць за нарошчванне экспарту ўскладаецца на Міністэрства замежных спраў.

Прэзідэнт лічыць, што рэалізацыя прымаемых мер дасць магчымасць павялічыць экспарт тавараў і паслуг, перайсці да яго дыверсіфікаванай таварнай і геаграфічнай структуры, забяспечыць дадатнае сальда знешняга гандлю. "Асаблівасць у тым, што амаль 30 працэнтаў экспарту павінна складаць прадукцыя новых вытворчасцей і відаў паслуг", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў не забываць, што на знешніх рынках вельмі жорсткая канкурэнцыя, сапраўдныя гандлёвыя войны і бітвы за кожную таварную пазіцыю з прымяненнем шырокага арсеналу сродкаў. "Таму і нам трэба быць у поўным узбраенні. Поспех гарантаваны толькі пры ўмове павышэння якасці пастаўляемай прадукцыі, зніжэння яе сабекошту, забеспячэння паўнацэннага перад- і пасляпрадажнага абслугоўвання на ўзроўні лепшых сусветных практык", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі