Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2017, 10:32

Афіцыйныя перагаворы Лукашэнкі і Модзі праходзяць у Нью-Дэлі

12 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Афіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі праходзяць у Нью-Дэлі ва ўрадавай рэзідэнцыі "Хайдарабад хаус", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля сустрэчы ў вузкім складзе адбудуцца афіцыйныя перагаворы ў пашыраным складзе, якія пройдуць у фармаце рабочага снедання. Затым запланавана цырымонія абмену падпісанымі двухбаковымі дакументамі і сустрэча лідараў дзвюх краін з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.

Як паведамляла прэс-служба Прэзідэнта Беларусі напярэдадні візіту, на перагаворах плануецца абмеркаваць развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, турызме. У цэнтры ўвагі будзе таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Індыі ў фармаце еўразійскай інтэграцыі, новыя магчымасці для інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі абмяняюцца поглядамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі