Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 снежня 2018, 13:05

Адказаць на глабальныя выклікі здольны толькі магутныя інтэграцыйныя аб'яднанні - Лукашэнка

14 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Адказаць на глабальныя выклікі сучаснасці здольны толькі магутныя інтэграцыйныя аб'яднанні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Любыя праблемы могуць быць вырашаны толькі сумесна і толькі праз супрацоўніцтва. Аб гэтым сведчыць і шэраг міжнародных самітаў: "Вялікай дваццаткі", ЕАЭС, АДКБ. Адказаць на глабальныя выклікі сучаснасці здольны толькі магутныя інтэграцыйныя аб'яднанні. Паасобку нават буйной дзяржаве не справіцца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў наступным годзе Беларусь і Расія адзначаць 20-годдзе падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, а таксама пяцігоддзе Еўразійскага эканамічнага саюза.

"Мы разам прайшлі не заўсёды просты, але вельмі плённы і багаты на добрыя справы шлях", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Якія б пры гэтым не ўзнікалі цяжкасці, бакі заўсёды знаходзілі ўзаемаразуменне, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі