Поўная версія

Прэзідэнт

Валерый Траццякоў. Фота з архіва
Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны галоўнага рэдактара "Литовского курьера"
Учора 19:55
Гэтай узнагароды Валерый Траццякоў удастоены за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных і духоўных сувязей Беларусі і Літвы, міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы інфармацыі і друку.
Форум па МУР у Мінску прызначаны актывізаваць калектыўную работу ў рэгіёне ў імя міру і працвітання - Лукашэнка
Учора 14:50
"Беларусь пры падтрымцы ААН ініцыіравала гэты форум, каб актывізаваць калектыўную работу ў рэгіёне ў імя міру, працвітання, узаемавыгаднага супрацоўніцтва і роўнасці магчымасцей для ўсіх на здаровай планеце", - падкрэсліваецца ў прывітанні.
Аляксандр Лукашэнка і Аміна Махамед
Лукашэнка: Беларусь цвёрда прыхільна да Мэт устойлівага развіцця
Учора 11:16
"Мы будзем для вас, для ўсіх нас - Арганізацыі Аб'яднаных Нацый - надзейнай апорай. У гэтым вы павінны быць упэўнены. Не толькі таму што я асабіста вельмі паважаю цяперашняга Генсакратара, не толькі таму што Арганізацыя Аб'яднаных Нацый - гэта тая пляцоўка, дзе мы можам адкрыта гаварыць аб нашых праблемах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка і Абдэлькадэр Месахель
Беларусь і Алжыр дамовіліся вывесці супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень
20 лютага, 11:06
Абдэлькадэр Месахель знаходзіцца з візітам у Мінску 19-21 лютага. Гэта першы візіт кіраўніка МЗС Алжыра ў Беларусь. У праграме знаходжання таксама сустрэчы з кіраўніцтвам беларускага парламента і знешнепалітычага ведамства.
У час сустрэчы
Беларусь гатова па сваіх тэхналогіях працаваць у Алжыры ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
20 лютага, 10:54
"Мы, калі на гэта будзе ваша воля і садзейнічанне, гатовы па нашых тэхналогіях працаваць і ў сферы прамысловасці, і ў сферы сельскай гаспадаркі. І не проста пастаўляць вам прадукцыю, але і ствараць адпаведныя магутнасці разам з вамі на тэрыторыі Алжыра", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Сірыл Рамафоса
Лукашэнка павіншаваў Сірыла Рамафосу з уступленнем на пасаду Прэзідэнта ПАР
20 лютага, 09:01
"Упэўнены, што Ваша дзейнасць у якасці кіраўніка дзяржавы будзе садзейнічаць працвітанню Паўднёвай Афрыкі і паляпшэнню дабрабыту яе жыхароў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Худалееў назначаны першым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях
19 лютага, 19:29
Васіль Сцепаненка, які раней займаў гэту пасаду, звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Сяргей Жылінскі назначаны начальнікам Інстытута пагранічнай службы
19 лютага, 19:03
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяргей Жылінскі назначаны начальнікам Інстытута пагранічнай службы. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі. Фота з архіва
Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла
19 лютага, 11:42
"Сёння Беларуская праваслаўная царква захоўвае і развівае духоўную і культурную спадчыну нашай краіны, абуджае ў вернікаў любоў, дабро і міласэрнасць, садзейнічае выхаванню патрыятызму, вучыць спагадзе, натхняе на новыя здзяйсненні", - адзначыў Прэзідэнт.
Абнародаваны вытрымкі з пісьма Лукашэнкі Прэзідэнту МАК
19 лютага, 10:22
Беларускі лідар падкрэсліў, што прэтэнзіі ў адрас кіраўніцтва МАК былі падпісаны ім не толькі як Прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта, але і як кіраўніком дзяржавы.
Загрузіць яшчэ
или перейти на страницу
Поўная версія