Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 верасня 2017, 12:39

"Знайшлі адказы на ўсе пытанні" - Кадыраў расказаў аб выніках сустрэчы з Лукашэнкам

25 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Расіі Рамзан Кадыраў расказаў журналістам аб выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сустрэча мне вельмі спадабалася. Я яшчэ даўно вельмі хацеў сустрэцца, пагаварыць. У мяне, на жаль, адзін раз не атрымалася прыехаць. Я за гэта атрымаў заўвагу. Думаю, сёння мы знайшлі адказы на ўсе пытанні", - сказаў Рамзан Кадыраў.

Паводле яго слоў, перагаворы былі плённымі, бакі дамовіліся развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва па канкрэтных напрамках. "Чачэнская Рэспубліка сёння адзін з рэгіёнаў на Паўночным Каўказе, які стаў на шлях развіцця. Калі зрабіць добры пілотны праект у сельскай гаспадарцы, трактарабудаванні, гэта будзе вельмі перспектыўна, - лічыць Рамзан Кадыраў. - Усе напрамкі, якія існуюць, нам вельмі цікавыя, таму што Беларусь паказвае добрыя вынікі".

Расказваючы пра першыя ўражанні ад знаходжання ў Беларусі, кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі адзначыў, што Мінск - чысты і прыгожы горад. "Адчуваецца, што ёсць гаспадар, - падкрэсліў ён. - Мне вельмі падабаецца тут".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі