4 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 4 лістапада ў Брэсце сустрэўся з дзяржаўным сакратаром, кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Паўлам Солахам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі.
На перагаворах абмеркаваны праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама актуальныя пытанні беларуска-польскага ўзаемадзеяння ў гэтай сферы. Бакі закранулі бягучае становішча ў сферах кантролю над узбраеннямі і ўмацавання мер даверу і бяспекі.-0-