Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лютага 2018, 10:03

За два дні датэрміновага галасавання ўдзел у мясцовых выбарах у Беларусі прынялі больш за 11 працэнтаў выбаршчыкаў

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За два дні датэрміновага галасавання ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі прынялі 11,06 працэнта ўнесеных у спісы выбаршчыкаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

У Брэсцкай вобласці 13-14 лютага прагаласавалі 9,33 працэнта выбаршчыкаў, у Віцебскай - 11,36 працэнта, у Гомельскай - 10,98 працэнта, у Гродзенскай - 9,66 працэнта, у Мінскай - 11,05 працэнта, у Магілёўскай - 11,72 працэнта і ў Мінску - 12,67 працэнта.

Прагаласаваць датэрмінова можна будзе па 17 лютага ўключна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Такое права прадастаўлена выбаршчыкам, якія ў дзень выбараў не будуць знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца. Тым, хто 18 лютага будзе за мяжой, у ЦВК рэкамендуюць пры наяўнасці магчымасці прагаласаваць датэрмінова, паколькі ў адрозненне ад выбараў Прэзідэнта і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на выбарах у мясцовыя Саветы стварэнне ўчасткаў для галасавання за межамі краіны не прадугледжана.

Мясцовыя выбары ў Беларусі назначаны на 18 лютага. Кандыдатамі ў дэпутаты, паводле апошніх даных, было зарэгістравана больш за 22,2 тыс. чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі