21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканкам СНД пакуль не атрымліваў афіцыйных дакументаў аб адкліканні ўкраінскіх прадстаўнікоў са статутных органаў Садружнасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.
На гэты момант дакументаў ад Украіны не паступала, праінфармавалі ў прэс-службе.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ аб адкліканні ўкраінскіх прадстаўнікоў са статутных органаў СНД 19 мая. Раней ён даручаў ураду падрыхтаваць прапановы па афіцыйным выхадзе краіны з Садружнасці.-0-