Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2018, 10:00

Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў праходзяць сёння ў Беларусі

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання праходзяць сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана 22,2 тыс. чалавек. У агульнай колькасці паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.

Для галасавання на мясцовых выбарах створана 5870 участкаў, з якіх 250 - у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ва ўмовах стацыянара, 17 - у воінскіх часцях.

У спісы для галасавання ўключана 6 млн 929 тыс. 525 чалавек.

Маніторынг выбарчай кампаніі праводзяць 28 тыс. 624 нацыянальныя наглядальнікі, у ліку якіх прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў. Акрамя таго, ЦВК акрэдытавала 46 міжнародных наглядальнікаў - супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія працуюць у Беларусі. Больш за ўсё іх накіравалі пасольствы Літвы, Расіі і ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі