Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 ліпеня 2016, 14:06

ВЫБАРЫ-2016: Старт выбарчай кампаніі ў Беларусі праходзіць вельмі актыўна - Ярмошына

13 ліпеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Старт выбарчай кампаніі ў Беларусі праходзіць вельмі актыўна. Аб гэтым заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Яна праводзіць у Магілёве семінар-нараду па пытаннях арганізацыі і правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Магу сказаць, што ўжо 4,5 чалавека прэтэндуюць на месца ў парламенце ў гэтым папярэднім перыядзе вылучэння кандыдатаў, - сказала Лідзія Ярмошына. - Аднак, думаю, колькасць ініцыятыўных груп зменшыцца, але пры гэтым павялічыцца колькасць тых, хто прыйдзе ад палітычных партый. Вылучэнне праз працоўныя калектывы - больш складаная форма вылучэння, а найбольш просты, выгадны і, у добрым сэнсе, рэкламны спосаб вылучэння - гэта, вядома, збор подпісаў".

Паводле слоў кіраўніка ЦВК, цяперашняя выбарчая кампанія адрозніваецца ад іншых, паколькі ўведзена прамежкавае звяно - абласныя выбарчыя камісіі, што ажыццяўляюць кіраўніцтва і каардынацыю работы ўчастковых выбарчых камісій. Наперадзе ў іх вельмі вялікая работа. Як адзначыла Лідзія Ярмошына, першы і самы адказны этап - гэта разгляд скаргаў, якія абавязкова паступяць, пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Потым яны будуць курыраваць усю работу выбарчых камісій, ажыццяўляючы функцыі такога гарманічнага звязвання работы выбаркамаў і ЦВК. "Думаю, што гэты вопыт будзе паспяховым, і тое, што цяпер адбываецца, гэта пацвярджае", - канстатавала Лідзія Ярмошына.

Яна таксама праінфармавала, што ў суды былі пададзены 9 скаргаў, якія датычыліся парушэнняў па фарміраванні акруговых выбарчых камісій. Па ўсіх скаргах вынесены адмоўныя рашэнні. Суды прызналі, што ўтварэнне выбарчых камісій праведзена з выкананнем патрабаванняў выбарчага заканадаўства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі