Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 ліпеня 2016, 09:58

ВЫБАРЫ-2016: На адно месца ў беларускім парламенце прэтэндуюць больш як 4 чалавекі

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На адно месца ў беларускі парламент прэтэндуюць 4,5 чалавека. Гэту лічбу агучыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эксклюзіўным інтэрв'ю тэлеканалу Беларусь 1, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што подпісы цяпер збіраюць 445 каманд патэнцыяльных кандыдатаў. Яна таксама паведаміла, што Цэнтрвыбаркам завяршыў серыю семінараў ва ўсіх абласцях і ў Мінску, якія былі праведзены з кіраўніцтвам акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій. "Перад імі пастаўлены глабальныя задачы, упор пастаянна рабіўся на выкананне рэкамендацый АБСЕ, дадзеных нам пасля прэзідэнцкіх выбараў", - падкрэсліла старшыня Цэнтрвыбаркама.

Як паведамлялася, вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пачнецца з 21 ліпеня.

ВЫБАРЫ-2016: Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пачынаецца з 21 ліпеняВЫБАРЫ-2016: Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пачынаецца з 21 ліпеня
Выбіраць членаў Савета Рэспублікі будуць дэпутаты мясцовых Саветаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і Мінскага гарадскога Савета.

Паводле даных Цэнтрвыбаркама на 11 ліпеня, выбарчымі камісіямі акрэдытавана 240 нацыянальных наглядальнікаў, у тым ліку 15 - ад грамадзян шляхам падачы заяў, 21 - ад палітычных партый і 204 - ад грамадскіх аб'яднанняў.

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў таксама 44 міжнародныя наглядальнікі. Усе яны прадстаўляюць СНД. У тым ліку ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД (МПА СНД) акрэдытаваны 8 наглядальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі