Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лістапада 2017, 12:02

Візіт Назарбаева ў Беларусь запланаваны на 29-30 лістапада

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Беларусь запланаваны на 29-30 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Сёння адбылася сустрэча пасла Беларусі ў Казахстане Анатоля Нічкасава з міністрам замежных спраў Казахстана Кайратам Абдрахманавым. "Асаблівы акцэнт у ходзе сустрэчы быў зроблены на падрыхтоўцы афіцыйнага візіту прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Беларусь, які запланаваны на 29-30 лістапада, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Бакі абмеркавалі і актуальныя пытанні беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, уключаючы рэалізацыю перспектыўных эканамічных праектаў і ўзаемадзеянне ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі