Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 мая 2017, 17:07

Віктарын: у супрацоўніцтве Еўрасаюза і Беларусі назіраецца значны прагрэс

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У супрацоўніцтве Еўрасаюза і Беларусі назіраецца значны прагрэс. Аб гэтым заявіла сёння журналістам кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца супрацоўніцтва ЕС і Беларусі, у нас назіраецца значны прагрэс, мы крок за крокам паляпшаем адносіны", - сказала Андрэа Віктарын.

На пытанне аб спрашчэнні візавага рэжыму яна адказала, што цяпер у гэтым напрамку работа вядзецца, і ўсё ідзе добра. "Першы раўнд перагавораў прайшоў у Бруселі, другі запланаваны ў Мінску. Упэўнена, мы зможам вырашыць усе пытанні", - дадала кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Андрэа Віктарын сёння прыняла ўдзел у пасяджэнні Бюро Канферэнцыі мясцовых і рэгіянальных улад краін "Усходняга партнёрства", якое прайшло ў Мінску. Беларусь у бюро прадстаўляе Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры верхняй палаце парламента.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі