Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 лютага 2018, 12:53

Віктарын адзначыла высокую матывацыю Беларусі ў дасягненні МУР

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын адзначыла высокую матывацыю Беларусі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Аб гэтым яна заявіла журналістам перад адкрыццём Рэгіянальнага форуму нацыянальных каардынатараў па дасягненні МУР у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кожная краіна набыла пэўны вопыт, якім можна і трэба дзяліцца, - сказала Андрэа Віктарын. - Такія мерапрыемствы, як гэты форум, служаць цудоўнай платформай для абмену ведамі і напрацоўкамі. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў гэтай рабоце, і хачу адзначыць вялікую матывацыю ў вашай краіне, вялікую зацікаўленасць".

Андрэа Віктарын таксама адзначыла, што ў Беларусі рэалізуецца нямала праектаў пры падтрымцы ЕС, якія таксама накіраваны на дасягненне многіх з 17 глабальных мэт на рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.

Парадак дня-2030 дзяржавы - члены ААН прынялі 25 верасня 2015 года. Ён уключае спіс з 17 мэт, накіраваных на ліквідацыю беднасці, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, на вырашэнне праблем, звязаных са змяненнем клімату. Беларусь ужо зрабіла шэраг важных захадаў для дасягнення МУР. Урадам адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года. Выбудавана нацыянальная архітэктура па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Работа ў сферы дасягнення МУР праводзіцца дзяржавай ва ўзаемадзеянні з бізнес-коламі, грамадзянскай супольнасцю і міжнароднымі арганізацыямі.

Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў праходзіць у Мінску 21-22 лютага. Ён сабраў дэлегацыі больш як з 40 краін. Гэта высокія службовыя асобы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Удзельнікі форуму абмяняюцца вопытам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, абмяркуюць праблемныя пытанні выканання Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі