Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 ліпеня 2019, 13:36

Важная роля Беларусі ва ўмацаванні бяспекі адзначана на сустрэчы Руху недалучэння

22 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Важная роля Беларусі ў садзейнічанні пашырэнню міру і бяспекі ў рэгіёне адзначана на міністэрскай сустрэчы Каардынацыйнага бюро Руху недалучэння, якая была арганізавана венесуэльскім старшынствам 18-21 ліпеня ў Каракасе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў выступіў на пленарнай дыскусіі міністэрскай сустрэчы, прадставіўшы пазіцыю краіны па перспектывах супрацоўніцтва дзяржаў як унутры Руху недалучэння, так і ў кантэксце сумеснага рэагавання на знешнія выклікі і пагрозы. Беларусь таксама зрабіла заяву ад імя еўрапейскай рэгіянальнай групы ў складзе бюро міністэрскай сустрэчы, падкрэсліўшы важную ролю краіны ў садзейнічанні пашырэнню міру і бяспекі ў рэгіёне.

На палях пасяджэння адбыліся двухбаковыя сустрэчы Валянціна Рыбакова з дэлегацыямі шэрага дзяржаў і высокімі прадстаўнікамі прымаючага боку. Пасля завяршэння сустрэчы дзяржавамі быў прыняты падагульняючы дакумент, а таксама дэкларацыя ў падтрымку норм і прынцыпаў міжнароднага права і Статута ААН.

Рух недалучэння - міжнароднае палітычнае аб'яднанне, якое налічвае 120 дзяржаў-удзельніц, створанае на прынцыпах няўдзелу ў ваенных блоках і сумеснага процідзеяння на міжнароднай арэне аднабаковым падыходам у адносінах да краін, якія сталі на шлях развіцця. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам руху з 1998 года.-0-

Фота МЗС

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі