Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 кастрычніка 2018, 10:05

Ваенны камітэт АДКБ разгледзіць меры па ўмацаванні калектыўнай бяспекі

23 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Ваенны камітэт АДКБ 26 кастрычніка на пасяджэнні ў Алматы абмяркуе меры па ўмацаванні калектыўнай бяспекі дзяржаў - членаў арганізацыі, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Плануецца абмеркаваць абстаноўку ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі і меры, накіраваныя на ўмацаванне калектыўнай бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ" - сказаў прэс-сакратар.

На пасяджэнні начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў праінфармуе членаў Ваеннага камітэта аб ходзе рэалізацыі асноўных напрамкаў развіцця ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў - членаў АДКБ і парадку работы па арганізацыі проціпаветранай абароны ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ.

У мерапрыемстве прымуць удзел начальнікі генеральных штабоў узброеных сіл дзяржаў - членаў АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі