Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 мая 2017, 12:26

Узровень узаемадзеяння Беларусі і Расіі не мае аналагаў на постсавецкай прасторы - Макей

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень узаемадзеяння Беларусі і Расіі не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы з маладымі дыпламатамі і ветэранамі дыпламатычнай службы Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Расія з'яўляецца важнейшым прыярытэтам нашай знешняй палітыкі, яна наш стратэгічны партнёр і саюзнік на міжнароднай арэне. Той узровень узаемадзеяння, якога мы дасягнулі за ўсе мінулыя гады, у маім разуменні, не мае аналагаў на постсавецкай прасторы, - сказаў Уладзімір Макей. - Каардынацыя нашых намаганняў у двухбаковым фармаце і ў рамках міжнародных форумаў мае сістэмны і даверны характар".

Супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, звярнуў увагу міністр, развіваецца ва ўсіх сферах і па ўсіх напрамках. "Я лічу, што Саюзная дзяржава мае перспектывы. Мы павінны сёння ўмацоўваць інтэграцыйныя працэсы і ў гэтай інтэграцыйнай структуры", - упэўнены кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей не стаў утойваць, што перыядычна паміж Беларуссю і Расіяй могуць узнікаць спрэчныя пытанні, што дапушчальна. Гэтыя рознагалоссі, падкрэсліў ён, неабходна вырашаць не з дапамогай узаемных абвінавачанняў, а шляхам адкрытага і шчырага дыялогу, што бакі і робяць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі