Поўная версія

Узбекістан заявіў аб намеры накіраваць пасла ў Беларусь

Палітыка 11.10.2017 | 17:51
Шаўкат Мірзіёеў. Фота з архіва
Шаўкат Мірзіёеў. Фота з архіва

11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Узбекістан гатовы накіраваць пасла ў Беларусь. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Узбекістана канстатаваў, што апошнім часам двухбаковае супрацоўніцтва паміж краінамі прыкметна актывізавалася, дзяржавы дэманструюць поспехі ў гандлёва-эканамічнай сферы. "На наступны год я хацеў бы самастойнага пасла Узбекістана (пакуль у Беларусі па сумяшчальніцтве акрэдытаваны пасол у Расіі. - Заўвага БЕЛТА), таму што ва ўсіх галінах мы адчуваем напаўняльнасць нашых эканомік", - сказаў Шаўкат Мірзіёеў.

Ён адзначыў, што краіны распрацавалі сур'ёзную дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва і кампаніі Узбекістана хочуць працаваць з Беларуссю ў многіх галінах. Напрыклад, у Ташкенце функцыянуе сумеснае прадпрыемства па зборцы тэхнікі "Амкадор". Узбекскі бок гатовы развіваць кааперацыю ў гэтым напрамку.

Шаўкат Мірзіёеў прапанаваў таксама стварыць сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці тэкстыльнай прадукцыі, паколькі Узбекістан знакаміты сваёй бавоўнай. На яго думку, ёсць перспектывы ўзаемадзеяння ў сферах сельскай гаспадаркі, інфармацыйных тэхналогій, медыцыны. Кіраўнік Узбекістана таксама закрануў тэму ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, выказаў удзячнасць беларускаму боку за развіццё ўзаемадзеяння ў гэтай галіне. "Мы хочам гэта супрацоўніцтва зрабіць стратэгічным і не на адзін год", - падкрэсліў ён.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Санака Самарасінха і Уладзімір Макей. Фота МЗС Садзейнічанне ААН у рэалізацыі нацыянальных прыярытэтаў Беларусі па дасягненні МУР абмеркавана ў МЗС
20 красавіка, 18:32
Адкрыццё офіса ЮНІДА ў Беларусі абмяркоўвалася ў МЗС
20 красавіка, 17:51
МЗС Беларусі адзначае анахранізм у падыходах Еўрапарламента па беларускай тэматыцы
20 красавіка, 14:01
Беларусь і Аман абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы ІТ і інавацый
20 красавіка, 09:05
Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі і гендырэктар СЕ па дэмакратыі абмеркавалі напрамкі актывізацыі супрацоўніцтва
20 красавіка, 09:00
Беларусь выступае за ўзважаны падыход па пытаннях міжнароднай праблематыкі - дэкан ФМА
19 красавіка, 18:34
Фота з архіва "Белая Русь" накіравала ў ЦВК прапановы па ўдасканаленні падрыхтоўкі і правядзення выбараў
19 красавіка, 15:59
Уклад Беларусі ў рэалізацыю Еўрапейскай культурнай канвенцыі вельмі адчувальны - прадстаўнік СЕ
19 красавіка, 15:05
Мясніковіч прапанаваў Грузіі актывізаваць міжпарламенцкае супрацоўніцтва
19 красавіка, 14:55
Поўная версія