Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 жніўня 2019, 17:56

Узаемавыгаднае супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі пашыраецца - Макей

20 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі пашыраецца. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёнай Гіб у сувязі з завяршэннем яе дыпламатычнай місіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў знешнепалітычным ведамстве.

Кіраўнік МЗС падкрэсліў важкі ўклад Фіёны Гіб у развіццё беларуска-брытанскіх адносін. Уладзімір Макей звярнуў увагу на пашырэнне ўзаемадзеяння Беларусі і Вялікабрытаніі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, абмен візітамі высокага ўзроўню.

Акрамя таго, на сустрэчы былі абмеркаваны стан і перспектывы двухбаковых кантактаў, уключаючы планы па арганізацыі сумесных мерапрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі