Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лютага 2019, 09:00

Уцюпін: Беларусь мае намер умацоўваць плённае супрацоўніцтва з Іранам

12 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь мае намер і далей умацоўваць плённае супрацоўніцтва з Іранам. Аб гэтым заявіў міністр прамысловасці Беларусі, сустаршыня беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва Павел Уцюпін 11 лютага на мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята Ірана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што Беларусь разглядае Іран як аўтарытэтнага ўдзельніка міжнародных адносін і свайго важнага партнёра. Ён выказаў упэўненасць, што двума бакамі створаны добры зачын для развіцця плённага дыялогу. Міністр таксама лічыць, што ўзаемаадносіны Беларусі і Ірана павінны выйсці на новы, больш якасны ўзровень у палітычнай, эканамічнай і іншых сферах. Павел Уцюпін адзначыў узаемную нацэленасць на інтэнсіфікацыю двухбаковых адносін у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і тэхналогіях.

У сваю чаргу пасол Ірана ў Беларусі Мастафа Авейсі адзначыў, што за 40 гадоў, якія мінулі з часу Ісламскай рэвалюцыі, краіна дасягнула немалых поспехаў. "Магчыма, самым важным дасягненнем Ісламскай Рэспублікі Іран сталі свабода і незалежнасць краіны ад знешняга панавання. Былі зроблены важныя захады для эканамічнага, прамысловага і навуковага развіцця. Мы ганарымся, што Іран з'яўляецца адной з вядучых краін свету ў многіх галінах навукі і тэхналогій", - сказаў ён.

Узаемны давер і павага з'яўляюцца асновай адносін з Беларуссю. "Можна ганарыцца тым, што гэта тэндэнцыя на працягу больш як чвэрць стагоддзя дыпламатычных адносін прадаўжае расці. Дзякуючы намаганням працэс супрацоўніцтва і канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі ў палітычнай, эканамічнай, культурнай, навуковай і тэхналагічнай дзейнасці прадаўжаецца", - дадаў кіраўнік іранскай дыпмісіі.

Ён таксама падкрэсліў важнасць сустрэч і перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Ірана ў час саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа ў мінулым годзе, сустрэчы першага віцэ-прэзідэнта Ірана і прэм'ер-міністра Беларусі ў час пасяджэння кіраўнікоў урадаў у Сочы ў лістападзе 2017 года. Акрамя таго, дыпламат звярнуў увагу на важнасць міжпарламенцкіх абменаў. У мінулым годзе значныя дамоўленасці былі дасягнуты ў час пасяджэння сумеснай эканамічнай камісіі ў Тэгеране. На думку пасла, абодва бакі прыкладаюць намаганні для выканання пастаўленай мэты - дасягнуць узаемнага тавараабароту ў памеры $1 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі