Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 чэрвеня 2018, 10:54

"Усходняе партнёрства" павінна быць карысным з пункту гледжання змякчэння рэгіянальнай напружанасці - Макей

22 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. "Усходняе партнёрства" павінна быць карысным з пункту гледжання змякчэння рэгіянальнай напружанасці. Такі пункт гледжання выказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей сёння ў час дзясятай нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін - удзельніц "Усходняга партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта ўжо дзясяты раз, калі мы сустракаемся ў такім неафіцыйным і дружалюбным фармаце, - адзначыў ён. - Гледзячы на такую доўгую гісторыю кантактаў, мы можам сказаць, што яны даказалі сваю каштоўнасць з пункту гледжання дачынення да важных рэгіянальных пытанняў, вывучэння пазіцый адзін аднаго па актуальных пытаннях і лепшага планавання нашых індывідуальных і сумесных напрамкаў дзейнасці".

Уладзімір Макей'

Уладзімір Макей падкрэсліў, што гэта сустрэча ў Мінску першая пасля саміту "Усходняга партнёрства" ў Бруселі, дзе адобраны "вельмі карысны і вельмі амбіцыйны набор мэт да 2020 года".

Андрэа Віктарын'

Паводле яго слоў, Беларусь задаволена Дэкларацыяй саміту як агульнай асновай для індывідуальных інтарэсаў усіх дзяржаў - партнёраў і ЕС. "У кастрычніку гэтага года ў Люксембургу мы разгледзім яе рэалізацыю. Я абазначыў бы нашу сённяшнюю дыскусію як магчымасць абмеркаваць, наколькі мы рушылі наперад у вырашэнні важнейшых пытанняў нашага парадку дня перад сустрэчай у Люксембургу, - адзначыў Уладзімір Макей. - Пазіцыя Беларусі застаецца нязменнай: для дасягнення поспеху "Усходняе партнёрства" павінна працаваць як практычны і неканфрантацыйны інструмент рэгіянальнага супрацоўніцтва, што ўдзяляе асаблівую ўвагу рэзультатыўнаму сінергізму ў галінах, маючых агульны інтарэс".

Ёханес Хан'

Ён таксама заявіў, што "Усходняе партнёрства" будзе карысна з пункту гледжання будаўніцтва мастоў, сцірання раздзяляльных ліній і змякчэння рэгіянальнай напружанасці.-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі