Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2018, 19:55

Усе канфліктныя сітуацыі на мясцовых выбарах будуць урэгуляваны на працягу тыдня - Ярмошына

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе канфліктныя сітуацыі на мясцовых выбарах будуць урэгуляваны на працягу тыдня, заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Старшыня ЦВК адзначыла, аб магчымых парушэннях стане вядома пасля падліку галасоў. Паводле яе слоў, некаторыя наглядальнікі адзначалі парушэнні. "Несупадзенні, як яны лічаць. Хачу нагадаць усім, што нічога іншага, акрамя падліку галасоў у прысутнасці наглядальнікаў, не існуе. Толькі гэта ставіць кропкі над "і" і вырашае ўсе канфлікты", - канстатавала яна.

Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што ў склад выбарчых камісій уваходзяць прадстаўнікі розных палітычных партый, таму, калі будуць пярэчанні, іх разгледзяць выбаркамы. Акрамя таго, у кандыдатаў ёсць трохдзённы тэрмін на падачу скаргаў па выніках выбараў. "На працягу тыдня ўсе канфлікты будуць урэгуляваны", - рэзюмавала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Што датычыцца магчымасці пашырэння паўнамоцтваў дэпутатам мясцовых Саветаў, то Лідзія Ярмошына заўважыла, што размова можа ісці аб іх пераразмеркаванні з выканаўчай уладай. "Паўнамоцтваў у іх хапае. Давайце не будзем забываць, што мясцовыя Саветы - гэта органы, якія ў асноўным функцыянуюць на грамадскіх пачатках. Толькі на сельскім узроўні ёсць аб'яднанне выканаўчай і прадстаўнічай улады ў адной асобе. Гэта сельскія саветы, пасялковыя саветы, дзе старшыня савета ўзначальвае і дэпутацкі корпус, і мясцовы выканаўчы орган. Таму пераразмяркоўваць паўнамоцтвы можна, але яны будуць у выглядзе магчымасці вынясення нейкіх калектыўных рашэнняў. Усё роўна саветы ў раёнах, гарадах, абласцях без апоры на выканаўчую ўладу, на спецыялістаў працаваць не змогуць", - праінфармавала яна.

Сёння ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усе 5 870 выбарчых участкаў працуюць у штатным рэжыме. Яны будуць адкрыты да 20.00. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22 тыс. чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі