Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 снежня 2017, 13:56

Украіна разлічвае да канца года правесці абмен палоннымі ў рамках канфлікту ў Данбасе

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіна разлічвае да канца года правесці абмен палоннымі ў рамках канфлікту ў Данбасе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца самога абмену, то "нармандскім фарматам" было дадзена дакладнае ўказанне вырашыць гэта пытанне. Было аб'яўлена, што гэта павінна быць зроблена да Новага года, да калядных свят. Пакуль што трэк ідзе нармальна. Ёсць пэўныя складанасці, але ў цэлым мы з вялікай надзеяй глядзім на тое, што абмен адбудзецца", - сказаў Ігар Кізім.

У Мінску 9 снежня прайшлі перагаворы саветнікаў прэзідэнтаў краін "нармандскай чацвёркі". Галоўнай тэмай сустрэчы стаў абмен палоннымі паміж канфліктуючымі бакамі ва Украіне. Гэта праблематыка з'яўляецца адной з важнейшых і на перагаворах трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, якія рэгулярна праходзяць у беларускай сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі