Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 кастрычніка 2019, 15:50

У СНД занепакоены ўзмацненнем актыўнасці НАТА ля граніц Садружнасці

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У СНД занепакоены ўзмацненнем актыўнасці НАТА ля граніц Садружнасці, заявіў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў на 82-м пасяджэнні Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Абстаноўка ў свеце не палепшылася і прадаўжае ўскладняцца, адзначыў Сяргей Лебедзеў. Захоўваецца высокі канфліктны патэнцыял у міжнародных адносінах. Разбураючы важнейшыя дамоўленасці ў галіне стратэгічнай бяспекі, асобныя краіны прадаўжаюць палітыку сілавога дыктату ў міжнародных справах, робяць спробы размяшчэння зброі ў касмічнай прасторы, прадоўжыў ён.

"Асаблівую трывогу выклікае ўзмацненне актыўнасці і нарошчванне ваеннай інфраструктуры НАТА ў непасрэднай блізкасці ад граніц Садружнасці", - адзначыў Сяргей Лебедзеў. Агрэсіўныя атакі зведвае інфармацыйная прастора.

Старшыня Выканаўчага камітэта таксама адзначыў, што прынцыповая пазіцыя аб неабходнасці ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы бяспекі была пераканаўча пацверджана на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое адбылося 11 кастрычніка ў Ашхабадзе.

У пасяджэнні ў Мінску прымаюць удзел дэлегацыі пагранічных ведамстваў дзяржаў - удзельніц СНД і Каардынацыйнай службы Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі, кіраўнікі ўзаемадзеючых органаў СНД (Выканаўчага камітэта, Антытэрарыстычнага цэнтра, Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў). Удзельнікі разглядаюць такія пытанні, як абстаноўка на знешніх граніцах дзяржаў - удзельніц СНД і тэндэнцыі яе развіцця, вынікі дзейнасці Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі ў 2019 годзе і прыярытэтныя задачы на 2020-ы, вынікі правядзення сумесных спецыяльных пагранічных аперацый і пытанні іх арганізацыі на чарговы перыяд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі