Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 чэрвеня 2018, 14:23

У Саюзнай дзяржаве неабходна і далей рухацца да ўстаранення бар'ераў і перашкод - Мядзведзеў

13 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Саюзнай дзяржаве неабходна і далей рухацца да ўстаранення бар'ераў і перашкод. Аб гэтым заявіў старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве, у якім прымае ўдзел прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць і тое, чым трэба займацца, над чым працаваць: нам трэба і далей рухацца ў бок устаранення перашкод для доступу тавараў і паслуг, ствараць роўныя правілы для вядзення бізнесу, - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў. - Адпаведнае рашэнне мы сёння замацуем у пастанове Савета Міністраў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі