Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 студзеня 2017, 11:02

У Расіі няма падставы для заклапочанасці ў сувязі з дамоўленасцю Беларусі і МАМ па стварэнні новых цэнтраў часовага ўтрымання іншаземцаў - МЗС

18 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У расійскіх партнёраў няма ніякай падставы для заклапочанасці ў сувязі з дамоўленасцю Беларусі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) стварыць у Беларусі адпаведныя самым сучасным стандартам цэнтры часовага ўтрымання замежных грамадзян. Такі пункт гледжання выказаў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, каменціруючы па просьбе журналістаў выказванне міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова аб тым, што дамоўленасць паміж Беларуссю і Еўрасаюзам аб стварэнні цэнтраў часовага ўтрымання іншаземцаў "стварае пытанні і магчымасці для злоўжыванняў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачну з таго, што ў сённяшняй вельмі няпростай сітуацыі Беларусь - адна з нямногіх краін кантынента, якая эфектыўна і цывілізавана займаецца праблемай міграцыі. Гэта адзначаюць і прызнаюць профільныя міжнародныя структуры, уключаючы Міжнародную арганізацыю па міграцыі, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Нават у сітуацыі, калі на працягу кароткага часу ў нашу краіну прыехалі 160 тыс. украінскіх бежанцаў, мы абышліся без "лагераў", праблем з рассяленнем і да таго падобнага, - сказаў Дзмітрый Мірончык. - Мы ўпэўнены, што ў нашых расійскіх партнёраў няма ніякай падставы для заклапочанасці ў сувязі з дамоўленасцю Беларусі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі стварыць у нашай краіне адпаведныя самым сучасным стандартам цэнтры часовага ўтрымання замежных грамадзян. Фінансаванне гэтай работы будзе ажыццяўляцца пры падтрымцы Еўрапейскага саюза".

Ён таксама растлумачыў: "Мы робім тое ж самае, што і нашы расійскія партнёры яшчэ 10 гадоў таму. Нагадаю, тады Міжнародная арганізацыя па міграцыі і Еўрасаюз рэалізоўвалі аналагічны праект "Садзейнічанне ўраду Расійскай Федэрацыі ва ўмацаванні адміністрацыйнага патэнцыялу і заканадаўчай базы ў рамках рэалізацыі пагадненняў аб рэадмісіі". Акрамя таго, яны рэалізоўвалі, напрыклад, праекты "Падтрымка пагадненняў аб рэадмісіі, заключаных Еўрапейскім саюзам з Малдовай, Расіяй і Украінай. Пытанні добраахвотнага вяртання і рэінтэграцыі (SIREADA)", "Далейшае развіццё механізмаў рэадмісіі ў Расійскай Федэрацыі" і іншыя. У рамках гэтых праектаў, акрамя таго, расійскаму боку МАМ пры фінансавай падтрымцы ЕС аказвалася садзейнічанне ў "стварэнні сістэмы цэнтраў па размяшчэнні грамадзян трэціх краін, якія будуць вяртацца на тэрыторыю i з тэрыторыi РФ у рамках рэадмісійных пагадненняў з краінамі Еўропы і трэцімі краінамі".

Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС падкрэсліў, што Беларусь не ставіла ніякіх пытанняў, тым больш ні ў якай форме не выказвала заклапочанасці ў сувязі з такім супрацоўніцтвам Расіі, Еўрасаюза і МАМ. "Мы разумелі і ўлічвалі, што гэта работа накіравана на стабілізацыю і паляпшэнне міграцыйнай сітуацыі на прасторы краін - удзельніц дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і віталі адпаведныя намаганні нашых расійскіх партнёраў, - сказаў ён. - Паўтару, Беларусь цяпер робіць роўна тое ж самае, што і Расія крыху раней. Адзінае адрозненне - на той момант Расійскай Федэрацыяй ужо было заключана пагадненне аб рэадмісіі з ЕС, і, адпаведна, у яе было абавязацельства прымаць нелегальных мігрантаў, якія трапілі ў Еўрасаюз праз расійскую тэрыторыю. У нас цяпер такога абавязацельства няма, гэта значыць мы працуем з улікам расійскага вопыту і на папярэджанне магчымых праблем".

Акрамя таго, Дзмітрый Мірончык падкрэсліў: "Мы робім агульную з Расіяй справу, якая поўнасцю ляжыць у рэчышчы намаганняў па развіцці агульнай міграцыйнай прасторы Беларусі і Расіі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі