Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 верасня 2016, 09:32

У датэрміновым галасаванні на выбарах у Палату прадстаўнікоў прынялі ўдзел 31,29 працэнта выбаршчыкаў

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У датэрміновым галасаванні на выбарах у Палату прадстаўнікоў, якое прайшло 6-10 верасня, прынялі ўдзел 31,29 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.

Так, у Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавалі 28,52 працэнта выбаршчыкаў, у Віцебскай - 34,56 працэнта, у Гомельскай - 35,23 працэнта, у Гродзенскай - 32,75 працэнта.

У Мінскай вобласці ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 30,68 працэнта, у Магілёўскай - 33,79 працэнта. У Мінску прагаласавалі 25,89 працэнта выбаршчыкаў ад агульнага спісачнага складу. На ўчастках, утвораных за межамі краіны, свой выбар зрабілі 27,95 працэнта выбаршчыкаў.

Сёння ў Беларусі асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі