Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 студзеня 2018, 12:51

У Берліне абмяркуюць узаемадзеянне паміж Беларуссю і ФРГ па дасягненні МУР

25 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пытанні наладжвання ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ФРГ у сферы дасягнення Мэт устойлівага развіцця будуць абмеркаваны ў Берліне. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта тэма будзе разгледжана 28 студзеня - 1 лютага ў час візіту ў Германію беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яны Шчоткінай. У склад дэлегацыі ўвойдуць члены Савета па ўстойлівым развіцці, парламентарыі, прадстаўнікі беларускага знешнепалітычнага ведамства. Дэлегацыя правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам Бундэстага ФРГ, Міністэрства працы і сацыяльных пытанняў, Міністэрства навакольнага асяроддзя, аховы прыроды, будаўніцтва і бяспекі ядзерных рэактараў, Міністэрства замежных спраў і шэрага іншых германскіх ведамстваў і арганізацый.

Акрамя таго, плануецца разгледзець пытанні пашырэння парламенцкіх кантактаў. Члены беларускай дэлегацыі таксама азнаёмяцца з перадавым вопытам Германіі ў галіне ўстойлівага развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі