23 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Узбекістана Насірджанам Юсупавым з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Уладзімір Макей адзначыў, што ў Беларусі шчыра вітаюць рашэнне ўзбекскага боку аб адкрыцці пасольства Узбекістана ў Мінску. Бакі сышліся на думцы, што гэты крок будзе садзейнічаць развіццю ўсяго комплексу беларуска-ўзбекскіх адносін, у тым ліку ў такіх сферах узаемнага інтарэсу, як прамысловасць і вытворчая кааперацыя, інвестыцыйнае супрацоўніцтва, сельская гаспадарка і адукацыя.-0-