Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 верасня 2018, 18:51

У Беларусі чакаюць з візітам Прэзідэнта Азербайджана

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі чакаюць з візітам Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева. Аб гэтым сёння ў Баку заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 100-годдзю парламента Азербайджана, паведамілі БЕЛТА ў Палаце прадстаўнікоў.

Спікер падкрэсліў, што Беларусь шчыра рада поспехам Азербайджана - дружалюбнай краіны і стратэгічнага партнёра. "Вопыт двухбаковага і шматбаковага ўзаемадзеяння паказвае, што інтарэсы Беларусі і Азербайджана ў цэлым супадаюць. У іх аснове воля народаў дзвюх краін развіваць раўнапраўнае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, абапіраючыся на традыцыйныя нацыянальныя каштоўнасці ў імя свабоды, міру, працвітання, - сказаў старшыня Палаты прадстанікоў. - Як адзначае Прэзідэнт Беларусі, наяўнасць такога фармату дае магчымасць рэалізоўваць самыя маштабныя праекты. Сёння ёсць стастаткова пацвярджэнняў таго. У той жа час невычэрпная крыніца новых магчымасцей". Уладзімір Андрэйчанка выказаў надзею, што маючы адбыцца ў гэтым годзе візіт Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева адкрые чарговую старонку ў справе іх рэалізацыі.

Вясной 2019 года Мінск прыме другую канферэнцыю Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ. Першая адбылася ў Баку. Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, форум адкрыты для ўсіх зацікаўленых. У Беларусі, паводле яго слоў, будуць рады бачыць у ліку ўдзельнікаў не толькі парламентарыяў і прадстаўнікоў дзяржорганаў, але і дзелавыя колы.

Удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных стагоддзю парламента Азербайджана, спікер прымае па запрашэнні азербайджанскага боку. У час візіту ён правёў сустрэчу са старшынёй Мілі Меджліса Азербайджана Актаем Асадавым. Акрамя таго, Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з кіраўнікамі парламентаў Балгарыі, Кыргызстана і Судана. "Бакі дасягнулі дамоўленасці аб развіцці міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, актывізацыі дзейнасці створаных у парламентах груп па развіцці двухбаковага міжпарламенцкага супрацоўніцтва, а таксама аб садзейнічанні ўмацаванню міждзяржаўных гандлёва-эканамічных сувязей і кааперацыйных сувязей", - расказалі ў Палаце прадстаўнікоў.

У святочных мерапрыемствах прымаюць удзел парламентарыі з больш як 30 замежных дзяржаў, а таксама прадстаўнікі міжнародных парламенцкіх арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі