Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лютага 2018, 17:39

ЦВК падводзіць вынікі выбараў: амаль палавіна выбраных дэпутатаў мясцовых Саветаў - жанчыны

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У складзе выбраных дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання амаль палавіна - жанчыны. Гэта вынікае са звестак, апублікаваных на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Сярод выбраных дэпутатаў жанчыны складаюць 48,20 працэнта. На грамадзян ва ўзросце да 30 гадоў прыпадае 3,98 працэнта дэпутатаў, грамадзян Расійскай Федэрацыі - 0,12 працэнта. Дэпутатамі мясцовых Саветаў дзеючага склікання сярод выбраных з'яўляюцца 55,94 працэнта.

Больш за ўсё дэпутатаў занята ў адукацыі, культуры, навуцы, ахове здароўя - 5 546 чалавек, або 30,62 працэнта ад усіх выбраных. Прадстаўнікі сельскай гаспадаркі складаюць 3 870 чалавек (21,37 працэнта), дзяржорганаў - 2 398 (13,24 працэнта), прамысловасці, транспарту, будаўніцтва - 1 521 (8,4 працэнта). Сярод выбраных дэпутатаў 303 (1,67 працэнта) прадпрымальнікі; 708 (3,91 працэнта) прадстаўнікоў гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва; 644 (3,56 працэнта) - праваахоўных органаў, ваеннай службы; 485 (2,68 працэнта) - пенсіянеры.

Што датычыцца членства ў палітычных партыях, у склад дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання больш за ўсё ўвайшло прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі (305) і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (127).

Усяго выбрана 18 110 дэпутатаў. У Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў выбрана 57 дэпутатаў, у абласныя - 352, раённыя - 3 766, гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) - 370, гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання) - 242, пасялковыя - 98, сельскія - 13 225.

Як раней паведамляла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына, дэпутаты пачнуць работу праз месяц пасля выбараў, магчыма, і раней - гэта крайні тэрмін. Да сярэдзіны сакавіка ўсе мясцовыя Саветы дакладна запрацуюць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі