Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 снежня 2017, 17:29

Старшынства Беларусі ў ЦЕІ ўнесла баланс у дзейнасць арганізацыі - Клестыль-Лёфлер

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшынства Беларусі ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве (ЦЕІ) у 2017 годзе ўнесла баланс у дзейнасць арганізацыі. Аб гэтым заявіла сёння намеснік генеральнага сакратара ЦЕІ Маргот Клестыль-Лёфлер на форуме "Еўрапейскі саюз і "Усходняе партнёрства": падыходы да рэгіянальнага супрацоўніцтва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Старшынства Беларусі дапамагло ёй і яе партнёрам устанавіць новыя кантакты, дало ЦЕІ і нам усім новы рух наперад, унесла баланс у нашу дзейнасць", - сказала Маргот Клестыль-Лёфлер.

Паводле яе слоў, функцыя ЦЕІ - аб'ядноўваць розныя інтэграцыйныя працэсы ў Еўропе. "Наша прыхільнасць да работы ў рамках узаемадзеяння паміж краінамі "Усходняга партнёрства" і ЕС сёння распаўсюджваецца і на еўразійскую прастору. Шляхам шматбаковай праектнай дзейнасці мы падтрымліваем развіццё палітычнага дыялогу і эканамічнага супрацоўніцтва паміж ЕС і нашымі трыма краінамі: Беларуссю, Малдовай і Украінай", - сказала дыпламат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі