Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 мая 2017, 16:00

Спекуляцыі аб вучэннях "Захад-2017" не маюць пад сабой ніякіх падстаў - Макей

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спекуляцыі аб небяспецы правядзення сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2017" не маюць пад сабой ніякіх падстаў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Уладзімір Макей сказаў, што ацэньвае розныя спекуляцыі на гэту тэму як заявы, якія не маюць пад сабой ніякіх падстаў.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што суверэнітэт і незалежнасць для Беларусі - святое, аб чым пастаянна гаворыць кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі