Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 кастрычніка 2018, 17:20

Сочынскія даручэнні прэзідэнтаў Расіі і Беларусі выкананы - Бабіч

11 кастрычніка, Магілёў /БЕЛТА - ТАСС/. Даручэнні прэзідэнтаў Расіі і Беларусі, дадзеныя імі 21 верасня ў Сочы, выкананы ў поўным аб'ёме, і частка з іх будзе дакументальна замацавана ў Магілёве на Форуме рэгіёнаў дзвюх дзяржаў. Аб гэтым заявіў сёння пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч.

"Усе даручэнні кіраўнікоў дзяржаў выкананы", - адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

У прыватнасці, у Магілёве падпісаны балансы ўзаемных паставак сельскагаспадарчай прадукцыі. "Учора былі падпісаны балансы паставак нафтапрадуктаў у Беларусь", - сказаў Бабіч. На просьбу расказаць аб сутнасці дадзеных дамоўленасцей, дыпламат сказаў, што "аб гэтым усё раскажуць прэзідэнты". Разам з тым Міхаіл Бабіч пацвердзіў, што бюджэт Беларусі ў далейшым будзе атрымліваць пошліны ад "ператаможкі" 6 млн т расійскай нафты. "Дамоўленасці ў гэтай частцы прадаўжаюць дзейнічаць", - заявіў пасол.

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць у Магілёве па 12 кастрычніка. Свой удзел у форуме пацвердзілі лідары Беларусі і РФ Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Плануецца падпісанне двухбаковых пагадненняў аб супрацоўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі