Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 верасня 2016, 13:19

Сі Цзіньпін: адносіны Кітая і Беларусі ўзнімаюцца на новы ўзровень

29 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Адносіны Кітая і Беларусі дынамічна развіваюцца і ўзнімаюцца на новы ўзровень. Аб гэтым сёння ў Пекіне на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вывелі двухбаковыя адносіны і шматпланавае супрацоўніцтва на траекторыю паскоранага развіцця. Ваш візіт праходзіць у вельмі важны момант, калі мы падводзім вынікі кітайска-беларускіх адносін. Кітай і Беларусь - сапраўдныя сябры і самыя шчырыя партнёры. Дзякуючы агульным намаганням кітайска-беларускія адносіны дынамічна развіваюцца і ўзнімаюцца на новы ўзровень, умацоўваюцца ўзаемадавер, практычнае супрацоўніцтва ва ўсіх галінах", - заявіў Сі Цзіньпін.

Ён таксама адзначыў, што бакі ажыццяўляюць эфектыўнае ўзаемадзеянне і каардынацыю падыходаў па пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.

"Вельмі рады бачыць, што дасягнутыя намі дамоўленасці эфектыўна рэалізуюцца. Мы гатовы разам з вамі займацца адзіным планаваннем далейшага развіцця двухбаковых адносін, каб надаць ім новы імпульс на карысць нашых народаў", - падкрэсліў Старшыня КНР.

Сі Цзіньпін таксама адзначыў асабісты ўклад Прэзідэнта Беларусі ў развіццё двухбаковага супрацоўніцтва. "Вы - вялікі сябар кітайскага народа. Я высока ацэньваю ваш вялікі ўклад у развіццё кітайска-беларускіх адносін", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі