Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 кастрычніка 2018, 11:59

Саўмін Беларусі зацвердзіў пагадненне аб абмене геапрасторавай інфармацыяй у СНД

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне абмену геапрасторавай інфармацыяй у інтарэсах узброеных сіл дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада ад 16 кастрычніка 2018 года нумар 739, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Саўміна.

Гэта пагадненне было падпісана ў расійскім горадзе Кызыле 6 чэрвеня 2018 года.

Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць паведамленне аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу пагаднення. Упаўнаважаным органам, адказным за яго рэалізацыю, вызначана Міністэрства абароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі