Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 мая 2018, 16:26

Саміт ЕАЭС пройдзе 14 мая ў Сочы

4 мая, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета адбудзецца ў Сочы 14 мая. Як паведамілі ў прэс-службе Крамля, падрыхтоўку да саміту прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абмеркаваў з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

"Абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі запланаванага на 14 мая 2018 года ў горадзе Сочы пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета", - гаворыцца ў паведамленні.

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет - вышэйшы наднацыянальны орган Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Прынятыя рашэнні становяцца абавязковымі для выканання ва ўсіх дзяржавах-удзельніцах. Савет вызначае склад і паўнамоцтвы іншых рэгулюючых структур.

У склад ЕАЭС уваходзяць Арменія, Беларусь, Кыргызстан, Казахстан і Расія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі